У Беларусі выбралі самую прыгожую шматдзетную маці. Яна працуе на сілавікоў
Вольга Ціханенка
На выхадных у Мінску прайшоў фінал Рэспубліканскага конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных маці "Краса Беларусі — 2024". Яго пераможцай стала 35-гадовая маці траіх дачок Вольга Ціханенка. Вольга паходзіць з вёскі Аброва Івацэвічскага раёна. Скончыла Маскоўскі ўніверсітэт МУС і Акадэмію пры прэзідэнце. Працуе эксперткай-крыміналісткай у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз. Займаецца спортам і піша вершы.
Сыходзячы з конкурснай візітоўкі Вольга — прыхільніца каштоўнасцяў, якія апошнія чатыры гады прапагандуе дзяржава. Перад усім гэта традыцыйная шматдзетная сям'я.
Каб патрапіць на конкурс, прэтэндэнткі мусілі мець не мадэльную знешнасць, а як мінімум трох дзяцей. Удзел у імпрэзе ўзялі жанчыны з усёй Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.