Беларуску, якая абразіла ўкраінку на "Міс Еўропа", звольнілі з працы

Ірына Максімовіч

Ірына Максімовіч / "Беларусь-1"

Ірыну Максімовіч, якая прадстаўляла Беларусь на конкурсе прыгажосці "Міс Еўропа — 2024" і запомнілася абразамі на адрас украінскай удзельніцы, звольнілі з мадэльнага агенцтва. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю "Беларусь 1".

"Мяне звольнілі з мадэльнага агенцтва", — заявіла Максімовіч у адказ на пытанне, якія наступствы меў скандал на конкурсе. Паводле яе, дырэктар агенцтва аказаўся з Украіны. Пры гэтым яна запэўніла журналістаў, што знойдзе іншую працу і што ёй ужо дасылаюць прапановы іншыя агенцтвы. Максімовіч таксама распавяла, што мае намер і далей прадстаўляць Беларусь на розных конкурсах.

Нагадаем, жыхарка Віцебска Ірына Максімовіч стала вядомая пасля відэа з аўтобуса, якое апублікавала ўкраінская ўдзельніца конкурсу Мілена Мельнічук. На відэа Максімовіч абражала ўдзельніцу з Украіны, жадала смерці яе родным. У інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню яна паведаміла, што такім чынам адрэагавала на паводзіны ўкраінкі, якая гучна слухала навіны пра вайну і адмаўлялася стаяць побач на сцэне з удзельніцай з Расіі.

Конкурс "Міс Еўропа — 2024" прайшоў у Ліване з 15 па 25 лютага. Першае месца на ім заняла прадстаўніца Расіі, Максімовіч атрымала трэцяе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі