Брэсцкае "Дынама" ўпусціла перамогу ў матчы з "Нафтанам"
Футбалісты брэсцкага "Дынама"
Брэсцкае "Дынама" ў матчы 6-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе з "Нафтанам" упусціла перамогу. Была зафіксавана нічыя 2:2. Па два галы забілі Міхаіл Гардзяйчук і Раман Папарыга (адзін — з пенальці). Дынамаўцамі ўпушчаны шанец часова стаць лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
У іншым паядынку тура "Віцебск" выйграў у БАТЭ — 1:0.
Іншыя матчы пройдуць на выходных. У суботу сустрэнуцца "Іслач" і "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" і "Смаргонь", "Днепр" і мінскае "Дынама". У нядзелю згуляюць "Гомель" і "Мінск", "Славія" і "Арсенал", "Шахцёр" і "Слуцк".
У "Славіі" — 13 ачкоў, у "Нёмана" і брэсцкага "Дынама" — па 12. Але мазыране і гродзенцы згулялі на гульню менш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.