МЗС Літвы выказала пратэст рэжыму Лукашэнкі з-за заявы старшыні КДБ

Пасля заявы Івана Тэртэля ў МЗС Літвы выклікалі Яраслава Хмыля

Пасля заявы Івана Тэртэля ў МЗС Літвы выклікалі Яраслава Хмыля / lrt.lt

МЗС Літвы выказала пратэст рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з-за ўчорашняй заявы старшыні КДБ Івана Тэртэля. У сваім выступе на "Усебеларускім народным сходзе" ён сцвярджаў, што з літоўскай тэрыторыі планавалі накіраваць баявыя дроны на Мінск і яго прыгарады. Але, паводле яго версіі, сілавікі ў РБ змаглі "прадухіліць атакі".

26 красавіка ў літоўскі МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах РБ Яраслава Хмыля і ўручылі яму ноту пратэсту. "Міністэрства запатрабавала, каб Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь неадкладна зняпраўдзіла гэтую дэзінфармацыю і яшчэ раз нагадала, што Літоўская Рэспубліка распачне ўсе магчымыя захады для гарантавання бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй краіны“, цытуе паведамленне lrt.lt.

Яшчэ ў чацвер прадстаўнікі Узброеных сіл Літвы назвалі словы Тэртэля "дэінфармацыяй" і "лухтой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі