У Полацку знеслі недабудаваны радзільны дом

Радзільня пайшла пад знос

Радзільня пайшла пад знос / vk.com

У Полацку зраўнялі з зямлёй недабудаваны радзільны дом, піша тэлеграм-канал “Белыя Халаты”.

Радзільня павінна была складацца з двух будынкаў: у тры і чатыры паверхі, агульнай плошчай — 14,5 тысяч квадратных метраў і прымаць адначасова да 80 парадзіх.

Планавалася, што будаўніцтва скончыцца ўжо ў 2013 годзе. Але нешта пайшло не так, і пасля некалькіх пераносаў праект замарозілі. Днямі пачаліся працы па зносе аб'екта.

Чыноўнікі заявілі, што ўзвядзенне радзільнага дома з часам стала немэтазгодным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі