Украіне вельмі патрэбныя сістэмы Patriot, але ЗША перадаюць толькі ракеты для іх

Сістэма Patriot

Сістэма Patriot

Пентагон абяцае перадаць Украіне ракеты для зенітна-ракетнага комплексу Patriot. Гэта дазволіць Кіеву абараняцца ад паветраных нападаў Расіі, піша ВВС. Але самі пускавыя ўстаноўкі перададзеныя не будуць.

Patriot — гэта самыя эфектыўныя і дарагія сістэмы СПА, якія ёсць ва Украіне. Але на ўсю краіну — усяго некалькі установак. Кожны з "Патрыётаў" каштуе каля 1 мільярда долараў, а кожная ракета да гэтай сістэмы — амаль 4 мільёны долараў.

Украіна прасіла паставіць яшчэ 7 установак, але пакуль што змагла знайсці толькі адну — яе пагадзілася перадаць Германія. Раней Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што Patriot тэрмінова патрэбныя Украіне для процідзеяння ўсё большай паветранай пагрозе Расіі. Паводле яго слоў, яны "могуць і павінны ратаваць жыцці наўпрост цяпер".

У бліжэйшы час Украіне перададуць дапамогу на 6 млрд долараў. Там будуць боепрыпасы для сістэм супрацьпаветранай абароны, сістэмы барацьбы з дронамі, артылерыйскія снарады і ракеты для сістэм Patriot. Гэта частка вялікага пакета дапамогі, які амерыканскі Сенат ухваліў у мінулыя выходныя, а прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў у сераду. Украіне будзе адпраўленая вайсковая дапамога на 60 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі