"Барусія" стала першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў

ПСЖ — "Барусія"

ПСЖ — "Барусія" / Reuters

Дортмундская "Барусія" стала першым фіналістам футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У паўфінале нямецкі клуб двойчы абыграў ПСЖ з аднолькавым лікам 1:0.

Для "Барусіі" гэта трэці фінал у галоўным еўракубку. У 1997 годзе была перамога ад "Ювентусам" (3:1), а ў 2013-м паражэнне ад "Баварыі" (1:2).

У сераду ў іншым паўфінале згуляюць "Рэал" і "Баварыя". У першым паядынку была нічыя 2:2.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 1 чэрвеня на стадыёне "Уэмблі" ў Лондане. Летась перамогу святкаваў "Манчэстар Сіці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі