Былы форвард футбольнай зборнай Беларусі знаходзіцца ў рэанімацыі
Антон Сарока
Былы форвард футбольнай зборнай Беларусі 32-гадовы Антон Сарока знаходзіцца ў рэанімацыі. Ён быў у стане комы. Яго дыягназ — панкрэатыт, піша "Трыбуна" са спасылкай на свае крыніцы. Пазней стала вядома, што Сарока выйшаў з комы і знаходзіцца ў свядомасці.
Раней Антон Сарока выступаў за "Гарадзею" (2016), мінскае "Дынама" (2016-2017), БАТЭ (2019-2020), "Нёман" (2021), "Арсенал" (2022). Паспеў пагуляць у Бельгіі і Казахстане. Апошні клуб — "Астравец" з першай лігі.
За зборную Беларусі Сарока правёў 15 матчаў, забіў 7 галоў.
У жніўні 2020-га Антон Сарока быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пратэстах (яго затрымалі 11 жніўня). Футбаліста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.