Беларус Антон Сарока забіў свой першы гол у чэмпіянаце Бельгіі па футболе

Беларус Антон Сарока забіў свой першы гол у чэмпіянаце Бельгіі па футболе

Беларускі форвард Антон Сарока забіў свой першы гол у чэмпіянаце Бельгіі па футболе. Паўгода таму ён перайшоў у бельгійскі “Лакерэн” і гэта быў яго першы матч у стартавым складзе.

Антон Сарока адзначыўся на 49-й хвіліне гульні 24 тура, дзе яго клуб гуляў супраць “Картрэйка”. Праўда, “Лакерэн” усё адно саступіў з лікам 1:2, прычым вырашальны гол прапусцілі тады, калі беларуса ўжо замянілі.

Усяго Антон Сарока правёў 14 матчаў за “Лакерэн”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі