Беларускі футбаліст стаў чэмпіёнам Літвы ў складзе "Жальгірыса"
Юрый Кендыш крайні злева ў першым радзе
Беларускі футбаліст Юрый Кендыш стаў чэмпіёнам Літвы ў складзе "Жальгірыса". Каманда разграміла "Дайнаву" (5:0) і заваявала залатыя медалі за чатыры туры да фінішу першынства. Кендыш у гэтым матчы адгуляў 75 хвілін і быў заменены.
Юрыю Кендышу 34 гады. За сваю кар'еру ён пагуляў у Беларусі, Малдове, Латвіі і Літве. У "Жальгірысе" з 2023 года (першы раз гуляў за каманду ў 2015-м). Кендыш выйграваў чэмпіёнскі тытул у РБ, Малдове і Літве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.