Памёр мастак Васіль Пачыцкі — аўтар зайцоў з "БелГазеты"
Васіль Пачыцкі
Памёр мастак і музыка Васіль Пачыцкі — авангардыст, аўтар зайцоў з "БелГазеты" і канцэптаў для кліпа "ляпісаў" "Ластаўкі", лідар гурта "Перебор".
Пачыцкаму было 57 гадоў. Інфармацыю пра яго смерць пацвердзілі Еўрарадыё яго сябры.
Васіль Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы, да апошняга часу жыў у Беларусі. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях Беларусі, Расіі, Францыі, ЗША, Ірландыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.