ЕС рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

У Бруселі распрацоўваюць новыя санкцыі

У Бруселі распрацоўваюць новыя санкцыі / procurious.com

ЕС рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ужо падрыхтаваны праект рашэння, якое ўніфікуе санкцыі супраць РБ з тымі, якія ўжо дзейнічаюць датычна кампаній з РФ за расійскую агрэсію супраць Украіны, паведамляе Радыё Свабода.

Плануецца, што забарона дадаткова пашырыцца на пастаўкі ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэння і тэхналогій з абавязковым уключэннем у кантракты з трэцімі краінамі ўмовы пра немагчымасць рээкспарту тавараў у РБ. Гаворка ідзе, напрыклад, аб прадукцыі і тэхналогіях, якія можна выкарыстаць для нарошчвання прамысловага патэнцыялу Беларусі ў сферы абароны, бяспекі, авіяцыі і космасу.

У праекце прапануецца забараніць прамы або ўскосны імпарт, пастаўкі ў Беларусь навігацыйных тавараў і прадметаў раскошы, а таксама набыццё ці перадачу алмазаў з Беларусі (у тым ліку транзітам), непрамысловых прыродных і сінтэтычных алмазаў, ювелірных вырабаў з дыяментамі. Прадугледжваецца і забарона на імпарт мінеральных прадуктаў, уключна з сырой нафтай. Уводзіцца новая забарона на экспарт тавараў і тэхналогій, якія можна выкарыстаць у нафтаперапрацоўцы і вытворчасці звадкаванага прыроднага газу.

Пры гэтым, "каб пазбегнуць негатыўных наступстваў для харчовай бяспекі ў свеце", Еўракамісія прапануе пры тэрміновай неабходнасці трэціх краін дазволіць аператарам ЕС удзельнічаць у пастаўках сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, у тым ліку пшаніцы і калійных угнаенняў з Беларусі ("для трэціх краін"). У праекце адзначаецца, што гэтае выключэнне будуць рабіць "у пэўных выпадках і аб’ёмах" (інфармацыю пра аб'ёмы абяцаюць публікаваць).

Прапануецца забараніць аказанне кансультацыйных, аўдытарскіх, архітэктурных, тэхнічных, а таксама ІТ-паслуг і тых, што звязаныя з бухгалтарскім і падатковым улікам. 

У сакавіку Святлана Ціханоўская заклікала ЕС "да больш рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі, каб падарваць ягоную падтрымку вайны Расіі і дапамагчы нашай барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі