Снегапады ў Германіі, польскія клубніцы і забарона TikTok — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Калі Кітай не прыме ўмовы ЗША, у Амерыцы забароняць TikTok. Парламент Літвы прапануе ўвесці адказнасць за перавоз тавараў з сімволікай аўтарытарных або таталітарных рэжымаў. Германію заваліла красавіцкім снегам. А ў Польшчы сёлета можа прапасці ўраджай клубніц?
Пра ўсё гэта чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін "Іх норавы".
Германія пад вясновым снегам
За некалькі гадзін у баварскім рэгіёне Верхняя Франконія выпала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму!
Снегапад з нечаканай сілай накрыў некаторыя рэгіёны Германіі. Метэаролагі тлумачаць стыхію прыходам палярнага паветра.
На фотаздымках вясновы снег выглядае прыгожа, але спецыялісты папярэджваюць пра небяспеку абвалаў мокрых снежных мас з ужо пакрытых лісцем дрэў. Непагадзь нясе нязручнасці жыхарам краіны — дзе-нідзе перакрытыя дарогі.
Ураджай польскіх клубніц пад пагрозай
У Польшчы не хапае людзей для збору клубніц. Калі іх не знойдуць, амаль палова будучага ўраджаю можа прапасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.