Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызнаныя "экстрэмісцкімі"

Вацлаў Ластоўскі

Вацлаў Ластоўскі / прыжыццёвае фота

Яшчэ дзве кнігі з серыі "Беларускі кнігазбор" прызнаныя ў судзе "экстрэмісцкімі матэрыяламі", паведамляе Генпракуратура Беларусі. З адпаведнай заявай у суд звярталася пракуратура Мінска.

Гаворка ідзе пра "Выбраныя творы" Вацлава Ластоўскага (1997 год выдання) і "Выбраныя творы" Алеся Петрашкевіча (2017 год выдання).

Вацлаў Ластоўскі — адзін з "бацькоў БНР", аўтар "Падручнага расiйска-крыўскага (беларускага) слоўнiка", "Гiсторыi беларускай (крыўскай) кнiгi". Прыехаў у БССР на хвалі беларусізацыі. Быў рэпрэсаваны і 23 студзеня 1938 года прыгавораны да расстрэлу "як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі".

Пасмяротна быў рэабілітаваны, а ў 1990-м адноўлены ў званні акадэміка. У шырокі ўжытак яго імя і працы вярнуліся ў Беларусі на пачатку 1990-х.

"Экстрэмісцкую кнігу" Ластоўскага можна спампаваць па гэтай спасылцы.

Алесь Петрашкевіч — беларускі гісторык, пісьменнік і драматург. У 1991—1998 гадах кіраваў арганізацыйна-метадычным цэнтрам па выданні гісторыка-дакументальных хронік "Памяць". Пісаў п'есы на гістрычную тэматыку, у тым ліку пра Францішка Скарыну і пра перыяд БНР.

У "экстрэмісцкі" зборнік увайшлі ягоныя п'есы і мемуарны твор "Крыніцы і каламуць", у якім згадваецца, напрыклад, праца ў ЦК КПБ разам з Пятром Машэравым.

Гэта не першы выпадак, калі лукашэнкаўскі рэжым прызнае "экстрэмісцкімі" творы беларускай літаратуры. Пад рэпрэсіі трапіў нават класік ХІХ стагоддзя Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі