Пра Пуціна ў Мінску, прывід Януковіча ў Гомелі і шконкі для “ябацек”— эфір
Роза Турарбекава
У Швейцарыі напоўніцу ідзе падрыхтоўка да мірнага саміту па Украіне, на які, паводле Зяленскага, прыедуць прадстаўнікі 80 краін. На гэтым фоне ў Расіі актывізаваліся размовы пра сумнеўную легітымнасць… не, не Пуціна — Зяленскага. Больш за тое, у Крамлі вырашылі паказаць, што ў іх ёсць сапраўды “легітымны” кіраўнік для ўкраінцаў і прывезлі ў Гомель, відаць, каб было як мага бліжэй да ўкраінскай мяжы, Віктара Януковіча. Якога насамрэч ніхто не бачыў. Затое на фоне вайны ў Ізраілі добра відаць праХАМАСаўскія настроі на Захадзе.
Што шукаў Пуцін у Мінску, якія сапраўдныя мэты яго візіту і ці сапраўды ў Гомель прывозілі Януковіча? Ці варта чакаць прадстаўніка Кітая на саміце ў Швейцарыі і вынікаў ад самога саміту? Адкуль на Захадзе столькі сімпатыяў да ХАМАС і пра што сведчыць турэмны досвед “ябацек”? Гэтыя ды іншыя тэмы ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.