Ідзём на шашлыкі! Колькі давядзецца выдаткаваць і як за год змяніліся цэны

Колькі каштуе схадзіць на шашлыкі?

Колькі каштуе схадзіць на шашлыкі? / @rubanau_collage

Хутка лета, а значыць, самы час планаваць адпачынак на прыродзе. Як наконт шашлыку? Возьмем мангал, вуголле, колькі кг свініны, гародніны і сёе-тое ўпрыкуску.

А яшчэ паглядзім, у колькі абыдзецца пікнік з шашлыком у 2024 годзе, і трохі пасумуем праз тое, як цэны змяніліся за год.

На пакупкі!

Першае, пра што трэба паклапаціцца, — гэта мангал. Выбіраць яго трэба ў залежнасці ад таго, наколькі часта вы будзеце ім карыстацца. Калі вам будзе дастаткова адной вылазкі на прыроду, то можна разгледзець "Мангал Эканом" за 11,99 руб. Такі ж варыянт з шампурамі абыдзецца ў 14,99 руб.

Акрамя гэтага, для пікніка спатрэбіцца вугаль (8 рублёў за 3 кг), краты для грылю (ад 17 да 81 рубля) і вадкасць для распальвання (7,60 рубля).

Пераходзім да мяса. Тут усё залежыць ад колькасці людзей і смакавых пераваг. Мы спынімся на свініне. Многія не хочуць поркацца з марынадам і купляюць ужо гатовы шашлык. Напрыклад, на сайце "Е-дастаўкі" 1,6 кг шашлыка "Усходні" каштуе 20 рублёў. А кілаграмовыя варыянты абыдуцца ў 15 рублёў.

Калі гатаваць мяса самастойна, то за кілаграм шыйнай часткі (яна лічыцца найлепшым варыянтам для шашлыку) давядзецца аддаць каля 23 рублёў. Тазасцегнавыя і лапаткавыя часткі таннейшыя: па 17 рублёў.

І не забудзьцеся на марынад. Для прыкладу мы ўзялі просты рэцэпт з воцатам. Вам спатрэбіцца, уласна, сам воцат — 1,45 рубля за бутэльку, кіло рэпчатай цыбулі — 1,80 рубля, а таксама соль (1,17 рубля), цукар (2,29 рубля) і молаты перац (2,39 за 20 грамаў). 

Абавязкова вазьміце з сабой на прыроду гародніну (кіло памідораў — 7,69 рубля, агуркоў — 3 рубля), хлеб (1,87 рубля за паўкіло), кетчуп (ад 2 да 11 рублёў) і ваду (2,79 рубля за 5 літраў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі