У Беларусі збіраюцца ліквідаваць аб'яднанне выкладчыкаў рускай мовы
Аб'яднанне было зарэгістравана на філфаку БДУ
Міністэрства юстыцыі падало ў Мінскі гарадскі суд пазоў аб ліквідацыі Беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры. Пасяджэнне прызначанае на 7 чэрвеня, на гэта звярнула ўвагу агенцтва "Позірк".
Аб'яднанне існуе больш за 15 гадоў, яно было зарэгістравана ў кастрычніку 2008 года па адрасе вуліца К.Маркса, 31 — тут размешчаны філалагічны факультэт БДУ. Аб'яднанне ўзначальвае загадчык кафедры рускай мовы філфака Іван Роўда. У 2002-2021 гадах ён быў дэканам гэтага факультэта. Агенцтва таксама адзначае, што па дадзеных адкрытых крыніц беларускае аб'яднанне актыўна супрацоўнічала з замежнымі арганізацыямі ў правядзенні кангрэсаў русістаў, конкурсаў па рускай мове і іншых аналагічных мерапрыемстваў.
Пасля падаўлення пратэстаў у 2020 годзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі змяніў заканадаўства і ліквідаваў амаль усе палітычныя партыі і мноства грамадскіх арганізацый, якія існавалі ў краіне. Толькі ў 2023 год у Беларусі былі знішчаныя не менш за 336 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб'яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый. А ўсяго за апошнія гады ў Беларусі былі ліквідавалі не менш за паўтары тысячы некамерцыйных арганізацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.