На Канскім кінафестывалі перамог амерыканскі рэжысёр, які наведваў Мінск
Рэжысёр Шон Бэйкер на Канскім кінафестывалі / PAP / EPA / Guillaume Horcajuelo
Галоўны прыз 77-га Канскага кінафестывалю атрымала драма "Анора", якая на новы рэалістычны лад пераказвае сюжэт галівудскага хіта "Красуня" з Джуліяй Робертс — нью-йоркскую стрыптызёршу пасля пары начэй разам кліча замуж кучаравы сын рускага алігарха.
Яе аўтар — амерыканскі рэжысёр Шон Бэйкер, вядомы ў асноўным па фільмах "Мандарын" і "Праект "Фларыда”. У 2014 годзе, яшчэ да сусветнай славы, мастак быў старшынёй журы мінскага кінафестывалю "Лістапад". А за год да гэтага яго стужка "Старлетка" зачыняла адну з конкурсных праграм. Пра гэта ўзгадаў партал Onliner.
Амаль усе ролі ў фільме сыгралі расійскія акцёры. Сярод галоўных — Марк Эйдэльштэйн з нядаўняга падлеткавага блакбастара "Сто гадоў таму наперад" і Юра Барысаў, які здымаўся ў беларускай стужцы “Крышталь” Дар’і Жук.
А вось усе пераможцы асноўнага конкурсу:
"Залатая пальмавая галіна" — "Анора", Шон Бэйкер.
Гран-пры — "Усё, што мы прадстаўляем як святло", Паял Кападыя.
Прыз журы — "Эмілія Пэрес", Жак Адзіяр.
Спецыяльны прыз журы — "Семя свяшчэннага інжыра", Махамад Расулаф.
Лепшы рэжысёр — Мігель Гоміш, "Вялікі тур".
Лепшая мужчынская роля — Джэсі Племанс, "Выгляды дабрыні".
Лепшая жаночая роля — Селена Гомес, Зоі Салдана, Карла Сафія Касон і Адрыяна Пас, "Эмілія Пэрес".
Лепшы сцэнар — Каралі Фаржэа, "Субстанцыя".
"Залатая камера" — Хальвдан Ульман Тэндэль, "Арман".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.