Ціханоўская параіла Цілю Швайгеру сустрэцца з беларускімі палітвязнямі

Ціль Швайгер у Мінску

Ціль Швайгер у Мінску / Blockchain Sports Drift

Святлана Ціханоўская назвала расчараваннем цяперашні прыезд у Мінск зоркі нямецкага кіно Ціля Швайгера.

Як расказвала Еўрарадыё, кінаактора пабачылі ў мінскім аэрапорце. 60-гадовы актор прымае ўдзел у здымках прома-роліка пра дрыфт-гонкі ў Беларусі. Ён будзе прысутнічаць у якасці "спецыяльнага госця".

Каментуючы гэтую падзею для BILD, Ціханоўская сказала, што вітала б прыезд большай колькасці замежнікаў у Беларусь, але не ў часы, калі ў краіне пануе тэрор.

"У такія часы нельга проста прыехаць у дыктатуру і паводзіць сябе так, быццам нічога не адбылося. Я б прапанавала спадару Цілю Швайгеру выкарыстоўваць магчымасць свайго прыезду, каб сустрэцца з палітвязнямі або запісаць відэа ў іх падтрымку. Гэта стала б добрым жэстам з яго боку", — заявіла яна. 

На сёння ў Беларусі налічваецца каля 1300 палітвязняў.

Самыя вядомыя фільмы, у якіх зняўся Швайгер — "Дагрукацца да нябёсаў", "Дзе Фрэд?", "Бясслаўныя ўблюдкі".

Ціханоўская параіла Цілю Швайгеру сустрэцца з беларускімі палітвязнямі
Ціль Швайгер у Мінску / Blockchain Sports Drift
Ціханоўская параіла Цілю Швайгеру сустрэцца з беларускімі палітвязнямі
Ціль Швайгер у Мінску / Blockchain Sports Drift

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі