Чэхі сталі чэмпіёнамі свету па хакеі

Для чэшскіх хакеістаў гэта 13-я перамога

Для чэшскіх хакеістаў гэта 13-я перамога / apnews.com

Чэхі сталі чэмпіёнамі свету па хакеі. У фінале гаспадары турніру абыгралі швейцарцаў — 2:0 (0:0, 0:0, 2:0). Бронза — у шведаў, якія выйгралі ў канадцаў — 4:2 (1:0, 0:1, 3:1).

Для чэшскіх хакеістаў гэта 13-я перамога (з іх 6 — зборнай Чэхаславакіі) на сусветным першыстве і першая за апошнія 14 гадоў. Зборная Швейцарыі заваявала срэбра чацвёрты раз.

Чэмпіянат свету па хакеі 2024 года ў Чэхіі стаў самым наведвальным у гісторыі. На матчах пабывалі амаль 800 тысяч заўзятараў.

Зборная Беларусі (як і Расіі) з 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі і адхілена ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі