П'яныя беларус і ўкраінец па чарзе кіравалі аўтамабілем у Познані

П'яны кіроўца, ілюстрацыйнае фота

П'яны кіроўца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Познані п'яныя беларус і ўкраінец на аўто ўрэзаліся ў смеццевыя бакі. Гісторыя адбылася яшчэ тыдзень таму, але познаньская паліцыя паведаміла пра яе толькі сёння.

18 чэрвеня паліцыя Познані атрымала паведамленне, што па вуліцах на вялікай хуткасці ездзіць аўтамабіль "Форд Фокус". Па словах аднаго з відавочцаў, двое мужчын у машыне на стаянцы памяняліся месцамі. Пасля гэтага аўто рэзка рванула з месца, набрала хуткасць і ўрэзалася ў смеццевыя бакі. У гэты час мясцовы жыхар падбег да машыны, адчыніў дзверы і забраў ключ запальвання.

Паліцыя высветліла, што ў машыне былі 25-гадовы грамадзянін Беларусі і 26-гадовы грамадзянін Украіны. У арганізме ўкраінца было амаль паўтара праміле алкаголю, а ў беларуса — больш за два. Ніводзін з іх не меў правоў кіроўцы.

Маладых людзей арыштавалі, а машыну паставілі на паліцэйскую стаянку.

П'яным ездакам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, канфіскацыя аўтамабіля або выплата грошай, эквівалентная яго кошту, а таксама вялікі штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі