Пад Пінскам п'яны кіроўца на легкавіку ўчыніў лабавое сутыкненне з аўтобусам
На месцы ДТЗ
У Пінскім раёне 49-гадовы кіроўца на легкавым аўтамабілі Ford учыніў лабавое сутыкненне з аўтобусам. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў чацвер каля вёскі Церабень. Як паведамляе брэсцкая міліцыя, у нейкі момант легкавік выехаў на паласу сустрэчнага руху. Толькі ў апошні момант кіроўца Ford паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення. Аўтобус МАЗ пасля ўдару з'ехаў на абочыну.
На той момант у салоне аўтобуса было паўтара дзясятка пасажыраў. Міліцыя сцвярджае, што ніхто не пацярпеў.
Ford пасля сутыкнення з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся. Высветлілася, што кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення (2 праміле). Мужчына кажа, што ён не справіўся з кіраваннем, таму аўтамабіль і апынуўся на паласе сустрэчнага руху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.