Паслы краін ЕС узгаднілі новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
Новыя санкцыі / pixabay.com
26 чэрвеня паслы краін ЕС узгаднілі новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. "Гэты пакет узмоцніць нашы захады ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну, уключна з барацьбой з абыходам санкцый", — адзначаецца ў заяве. Магчыма, санкцыі зацвердзяць на саміце ЕС у Бруселі ўжо 27-28 чэрвеня.
Пытанне новых санкцый у сераду было тэрмінова вынесена на парадак дня, бо гэта апошняе пасяджэнне пастаянных прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам Бельгіі, якая з'яўляецца старшынёй ў Савеце ЕС. З 1 ліпеня старшынства па ратацыі пяройдзе да Венгрыі (а адносіны яе цяперашніх уладаў да санкцый, да Расіі і яе саюзнікаў вядомыя).
Еўракамісія ўжо пэўны час распрацоўвала пакет санкцый у дачыненні да РБ, каб прывесці яго ў адпаведнасць з санкцыйнымі мерамі ў дачыненні да РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.