У Літве кажуць пра пяціразовы рост спробаў абысці санкцыі супраць Беларусі і РФ

Літоўская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Літоўская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Увесну 2024-га ў Літве рэзка вырасла колькасць спробаў абысці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. За тры месяцы рост склаў 5,3 раза — з 14 да 74 выпадкаў. Такую статыстыку прыводзіць LRT са спасылкай на звесткі кампаніі "Літоўскія чыгункі" (LTG).

Прадстаўнік "Літоўскіх чыгунак" Эгле Шыме кажа, што ў сакавіку ў Літву праз санкцыі не прапусцілі 4 вагоны, у красавіку — 10, у траўні — 62.

Большасць парушэнняў, як заяўляюць літоўскія чыгуначнікі, звязаная з транспартаваннем паліва ці нафтапрадуктаў. За тры веснавыя месяцы LTG Cargo не задаволіла ні адну заяўку на іх перавозку ў Расію ці Калінінградскую вобласць РФ.

Як паведамлялася раней, 2 чэрвеня літоўскія чыгуначнікі не прапусцілі з тэрыторыі Беларусі чарговы вагон грузавога цягніка ў Калінінградскую вобласць, бо на ім была пазначаная літара "Z" — сімвал расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі