З Беларусі ў Літву спрабаваў праехаць вагон з "зэткай". Зноў
![Вагон адчапілі ад складу і вярнулі ў Беларусь. Зноў.](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/12.jpg.webp?itok=qiUBE6ay)
Вагон адчапілі ад складу і вярнулі ў Беларусь. Зноў. / LTG NUOTR
Вагон з сімвалам Z заўважылі работнікі кампаніі LTG Cargo на КПП у Кене — гэта чыгуначны пост недалёка ад мяжы Літвы з Беларуссю. Склад з гэтым вагонам ехаў з Беларусі. Вагон адчапілі і вярнулі туды, адкуль ён прыехаў, піша Delfi.
LTG кажа, што гэта ўжо трэцяя спроба за месяц правезці ў Літву вагон з "зэткай". Паводле законаў краіны, перавозка па яе тэрыторыі вагонаў з такім знакам забароненая. У спіс забароненых сімвал расійскай агрэсіі ва Украіне ўнеслі яшчэ ў 2022 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.