Цела Канстанціна Кальцова крэміравалі ў ЗША

Канстанцін Кальцоў

Канстанцін Кальцоў / t.me/hcsu61/

Цела былога хакеіста і трэнера зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова крэміравалі ў ЗША, паведамляе ТАСС са спасылкай на яго першага трэнера Уладзіслава Астапенку. "Прах павінны прывезці на радзіму", — сказаў ён. Дакладная дата пакуль невядомая.

Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі ва ўзросце 42 гадоў — зваліўся з гаўбца гатэля. Паліцыя не знайшла прыкмет гвалтоўнай смерці. Мяркуецца, што прычынай смерці стала самагубства. Былая жонка Канстанціна Кальцова лічыць, што найхутчэй здарыўся няшчасны выпадак.

"Смерць Косці — нечуваная трагедыя, і хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае", напісала тэнісістка Арына Сабаленка, якая раней з ім сябравала.

Апошнім часам Кальцоў працаваў у Расіі ў трэнерскім штабе клуба "Салават Юлаеў". Чакалася, што ў бліжэйшы час ён можа стаць галоўным трэнерам мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі па хакеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі