Канстанцін Кальцоў скончыў жыццё самагубствам — паліцыя Маямі
Канстанцін Кальцоў
Экс-хакеіст зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта ў каментарыі для Tribuna.com паведаміў прадстаўнік паліцыі Маямі.
"Па даных следства, у панядзелак, 18 сакавіка, прыкладна ў 12:39 паліцыя і пажарныя ратавальнікі Бал-Харбара былі накіраваныя ў гатэль St. Regis Bal Harbour Resort, 9703 Collins Avenue з нагоды мужчыны, які скочыў з гаўбца", — гаворыцца ў каментары паліцыі.
Паведамляецца, што цяпер справай Кальцова займаецца аддзел забойстваў акругі Маямі-Дэйд.
Пра смерць 42-гадовага хакеіста ў ЗША стала вядома сёння ўначы. Было вядома, што Кальцоў сустракаўся з тэнісісткай Арынай Сабаленка. Мяркуецца, што ён паехаў да каханай пасля заканчэння хакейнага сезона.
Пасля гібелі Кальцова Сабаленка знялася з турніру ў Маямі.
Хадзілі чуткі, што Кальцоў можа стаць галоўным трэнерам мінскага "Дынама" і хакейнай зборнай Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.