Абмяркоўваюцца тры версіі смерці Канстанціна Кальцова

Канстанцін Кальцоў

Канстанцін Кальцоў / ТАСС

У хакейнай супольнасці абмяркоўваюцца тры версіі смерці Канстанціна Кальцова. Першая — здарэнне з аўтамабілем, другая — тромб, які адарваўся, трэцяя — падзенне з акна, піша "Трыбуна". Але ў гэтых версіях больш здагадак і чутак, чым праўдзівай інфармацыі. Дагэтуль афіцыйна пра прычыны смерці Кальцова не паведамлена.

Былы беларускі хакеіст, трэнер зборнай Беларусі і расійскага клуба "Салават Юлаеў" Канстанцін Кальцоў памёр у 42 гады, калі знаходзіўся ў ЗША. Было вядома, што ён сустракаўся з тэнісісткай Арынай Сабаленка. Мяркуецца, што пасля заканчэння хакейнага сезона ён паехаў да яе.

Чакалася, што ў бліжэйшы час Кальцоў можа стаць галоўным трэнерам мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі па хакеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі