У 42 гады памёр былы беларускі хакеіст, трэнер зборнай Канстанцін Кальцоў

Канстанцін Кальцоў

Канстанцін Кальцоў / hcsalavat.ru

У 42 гады памёр былы беларускі хакеіст, трэнер зборнай Беларусі і расійскага клуба "Салават Юлаеў" Канстанцін Кальцоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўфімцаў і на яе спасылаюцца інфармагенцтвы. "З глыбокім смуткам паведамляем, што пайшоў з жыцця... Канстанцін Кальцоў. Ён быў моцным і жыццярадасным чалавекам, яго любілі і паважалі гульцы, калегі, заўзятары", — гаворыцца ў некралогу.

Па звестках "Зеркала", Кальцоў загінуў і здарылася гэта ў ЗША. Выданне спасылаецца на крыніцы ў блізкім акружэнні трэнера. Але дакладныя абставіны трагічнага здарэння ў Маямі пакуль невядомыя. Па адной версіі гэта было ДТЗ, па іншай — адарваўся тромб, па яшчэ адной — выпаў з акна.

У ЗША жыве беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, з якой сустракаўся Канстанцін Кальцоў.

Кальцоў нарадзіўся ў Мінску, заслужаны майстар спорту РБ. Быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Пачынаў кар'еру ў мінскім "Юнацтве". Нападаючы паспеў пагуляць у расійскіх клубах і за акіянам у НХЛ — у "Пітсбург Пінгвінз" (2002-2004, 2005-2006). Кар'еру гульца скончыў у 2016-м у мінскім "Дынама". Там жа пачаў і трэнерскую кар'еру. Пасля працаваў з "Брэстам" і маладзечанскім "Дынама". У трэнерскім штабе клуба "Салават Юлаеў" быў з 2022-га. Дарэчы, у яго складзе у 2011 годзе ён выйграваў Кубак Гагарына.

Тыдзень таму з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што Кальцоў можа стаць галоўным трэнерам мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі па хакеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі