Аляксей Протас закінуў яшчэ адну шайбу за "Вашынгтон"
Аляксей Протас (злева)
Аляксей Протас закінуў яшчэ адну шайбу за "Вашынгтон", які ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ перамог "Нэшвіл" — 3:2 (1:1, 1:1, 1:0).
Протас правёў на лёдзе 11 хвілін 40 секунд, акрамя закінутай шайбы, нанёс 2 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці "+2".
На рахунку беларускага хакеіста ў 12 матчах сезону 12 (5+7) выніковых балаў.
"Вашынгтон" ва Усходняй канферэнцыі НХЛ займае трэцяе месца.
Аляксею Протасу 23 гады. Ён выступае за "Вашынгтон" з 2021 года.
“We’re just a group of guys who want to win.”
— Washington Capitals (@Capitals) November 7, 2024
Aliaksei Protas on Washington’s seventh-straight win at home.#CapsPreds pic.twitter.com/9RlWzgBcOb
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.