Чарговае здарэнне з маршруткай у Беларусі, адзін чалавек загінуў

Мікрааўтобус з людзьмі перакуліўся

Мікрааўтобус з людзьмі перакуліўся / t.me/pressmvd/

Чарговае здарэнне з маршруткай адбылося ў Беларусі, на гэты раз у Навагрудскім раёне. У сераду каля 11-й гадзіны на аўтадарозе Р-11 мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся з возам, які рухаўся ў спадарожным напрамку. 54-гадовы мясцовы жыхар, які на ім ехаў, загінуў. З 8 пасажыраў, якія былі ў салоне маршруткі, 6 атрымалі траўмы, іх завезлі ў бальніцу.

Як паведамляе Следчы камітэт, у дачыненні 57-гадовага вадзіцеля маршруткі распачатая крымінальная справа, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".

Здарэнні з маршруткамі адбываюцца амаль штодня. Папярэдняе было ў Маладзечанскім раёне.

Чарговае здарэнне з маршруткай у Беларусі, адзін чалавек загінуў
Чарговае здарэнне з маршруткай у Беларусі, адзін чалавек загінуў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі