“Беларусь — ЕС”: ці гатовая Беларусь да еўраінтэграцыі і пры чым тут дэмсілы?
Анжаліка Мельнікава
Чарговае, ужо трэцяе паседжанне кансультацыйнай групы “Беларусь — ЕС” прайшло 25 чэрвеня ў Бруселі. Дэмакратычныя сілы Беларусі былі на той сустрэчы прадстаўленыя даволі шырока: ад Святланы Ціханоўскай да прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады. Ва ўмовах, калі дэмакратычныя сілы могуць толькі дэкларатыўна заяўляць пра еўрапейскі выбар Беларусі, але рэальна нічога для яго прасоўвання пакуль зрабіць не могуць, такія кансультацыі на першы погляд падаюцца абмеркаваннем віртуальных планаў на няпэўную будучыню.
Што абмяркоўвалі на гэтым паседжанні кансультацыйнай групы і якія рэальныя вынікі ад такіх сустрэч? Як сёння выглядае фармат “Беларусь — ЕС” і якую ролю у ім выконвае Каардынацыйная рада? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на сітуацыю ў Беларусі і што для беларусаў можа зрабіць КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду”, каардынатарка праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Анжаліка Мельнікава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.