Ці закрые Літва следам за Польшчай мяжу з Беларуссю — эфір
Гінтаўтас Мажэйкіс
Словы міністра Сікорскага і прэзідэнта Дуды пра магчымае поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю прымушаюць задумацца пра тое, як сябе ў гэтай сітуацыі будзе паводзіць Літва. Шэраг экспертаў не выключае, што і ў Вільні пойдуць тым жа шляхам, тым больш што раней літоўскі бок таксама казаў пра закрыццё пераходаў на літоўска-беларускай мяжы. Што ў адказ зробіць Лукашэнка, прагназаваць складана, але не выключана, што ён дасць загад сваім спецслужбам яшчэ больш эскаляваць сітуацыю. І гэтыя дзеянні лагічна прывядуць да яшчэ больш падазронага стаўлення да беларусаў, якія сёння жывуць у Літве.
Што можа схіліць кіраўніцтва Літвы да закрыцця мяжы з Беларуссю і якія пагрозы гэта нясе як самой Літве, так і беларускаму грамадству? Як Літва і іншыя краіны Балтыі рыхтуюцца да магчымай вайны з Расіяй і пры чым тут Кітай? Ці здольныя дэмсілы зрабіць нешта, каб Беларусь не апынулася за “жалезнай заслонай”, і як вярнуць паразуменне паміж літоўскім грамадствам і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.