У Беларусь удвая скараціліся пастаўкі польскіх яблык
Яблыкі, ілюстрацыйнае фота
За мінулы тыдзень (17-23 чэрвеня) пастаўкі яблык з Польшчы ў Беларусь склалі 994 тоны. Гэта ніжэй, чым на папярэднім тыдні. А ў параўнанні з красавіцкімі пастаўкамі імпарт знізіўся больш як у два разы.
У перыяд з 10 па 16 чэрвеня аб'ём экспарту склаў крыху больш за 1260 тон яблыкаў, прыводзіць статыстыку сайт sadyogrody.pl са спасылкай на інфармацыю польскай дзяржаўнай інспекцыя аховы раслін.
А напрыклад, з 15 па 21 красавіка у Беларусь было пастаўлена больш за 2077 тон яблык.
У 2022 годзе польскія яблыкі трапілі пад імпартнае эмбарга, уведзенае ўрадам Лукашэнкі. Пазней Саўмін дазволіў імпарт польскіх яблык з 1 красавіка да 31 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.