Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць 9 ліпеня

Эдуард Бабарыка

Эдуард Бабарыка / фота з старонкі ў Фэйсбуку

9 ліпеня ў Бабруйску пачнецца чарговы суд над палітвязнем Эдуардам Бабарыкам, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яго вінавацяць у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (ч. 2 арт. 411 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Бабарыку пагражаюць дадатковыя два гады зняволення.

Эдуарда затрымалі ў чэрвені 2020 года, калі ён разам з бацькам Віктарам Бабарыкам ехаў у Цэнтрвыбаркам здаваць подпісы, сабраныя за вылучэнне на прэзідэнцкія выбары. Суд над ім адбыўся толькі праз тры гады — у ліпені 2023-га яго асудзілі на 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі паўтара года, адбытыя ў СІЗА КДБ па першапачатковаым абвінавачванні. Палітвязень адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі №2.

Пра новую крымінальную справу на Эдуарда Бабарыку стала вядома ў красавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі