Z-амбаванне нацыі: якую пагрозу Беларусі нясуць “рускамірцы” і… ГУБАЗіК — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Надоечы невядомыя прыхільнікі Расіі хадзілі па Брэсце з “уласаўскім трыкалорам” і іншай z-сімволікай расійскіх акупантаў. Чым выклікалі здзіўленне ў асобных жыхароў горада і спробу даведацца, з якой мэтай гэтыя рускамірскія “хадуны” ладзяць свой флэшмоб. Сітуацыя гэтая трапіла ў сацсеткі і прыцягнула да сябе ўвагу так званых “сілавікоў”. У якіх рэакцыя на такія несанкцыянаваныя акцыі адна — затрымаць. Адметна, што затрымалі не пікетоўшчыкаў незарэгістраванай сімволікай, а цікаўных мінакоў. Сама ж інфармацыя ў каналах ГУБАЗіКа сабрала каментары з заклікамі “пасадзіць гэтых змагароў на бутэльку”…

Што новага ў гэтай сітуацыі з затрыманнямі ў Брэсце і якую пагрозу яна нясе? Як на настроі ў беларускім грамадстве можа паўплываць закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю і пры чым тут Кітай? Ці здольныя дэмсілы зрабіць нешта, каб Беларусь не апынулася за “жалезнай заслонай”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі