Уладальніку сайта s13.ru Сяргею Чабоцьку трэці раз прысудзілі 15 сутак
Сяргей Чабоцька
На 15 сутак асудзілі ўладальніка папулярнага гродзенскага сайта s13.ru Сяргея Чабоцьку. Гэта ўжо трэці запар прысуд, вынесены яму.
Як піша hrodna.life, працэс прайшоў 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Чабоцьку абвінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).
Рэдактара папулярнага гродзенскага сайта затрымалі 23 кастрычніка. У папярэднія разы яго судзілі за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў і "пікет" у інтэрнэце.
Сайт s13.ru з'явіўся ў Гродне ў 2005 годзе і спярша працаваў як блог. Пазней ён стаў дзейнічаць як агрэгатар рэгіянальных навінаў. Уласнага кантэнту на ім было няшмат, але сайт доўгі час быў адным з самых папулярных у Гродне. Да восені 2024-га ўлады не выказвалі відавочных прэтэнзій да сайта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.