"Калгары", за які выступае беларус Шаранговіч, не трапіў у плэй-оф НХЛ

Ягор Шаранговіч

Ягор Шаранговіч / twitter.com/NHLFlames

"Калгары", за які выступае беларус Ягор Шаранговіч, страціў усе шанцы на патрапленне ў плэй-оф НХЛ, піша "Трыбуна". Пасля чарговага паражэння (ад "Анахайма" — 3:5) каманда займае толькі 12-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі. Адстае ад "Лос-Анджэлес Кінгз", якія займаюць 8-е месца, на 18 ачкоў. 

Але ў "Калгары" ў рэгулярным першынстве застаецца яшчэ 7 матчаў, і Шаранговіч можа палепшыць сваю асабістую статыстыку. Беларускі хакеіст у гэтым сезоне набраў 54 (29+25) ачкі.

Нядаўна Ягор Шаранговіч зраўняўся з лепшым дасягненнем Міхаіла Грабоўскага па шайбах сярод беларусаў за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ (29). За адзін сезон (з улікам і плэй-оф) сярод беларускіх хакеістаў найбольш закінуў Андрэй Касціцын — 31 шайбу (у сезоне-2007/08).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі