Шаранговіч прапусціць з-за траўмы першыя матчы ў новым сезоне НХЛ
Ягор Шаранговіч
Ягор Шаранговіч прапусціць з-за траўмы першыя матчы ў новым сезоне НХЛ. У перадсезоннай гульні "Калгары Флэймз" супраць "Вініпег Джэтс" сапернік няўдала ўпаў на нагу беларускаму хакеісту. Клуб паведамляе, што Шаранговіч змешчаны ў спіс траўмаваных і яго аднаўленне можа заняць некалькі тыдняў.
Першы матч у сезоне "Калгары" правядзе 10 кастрычніка ў гасцях з "Ванкуверам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.