Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек
У РБ цяпер больш за 1400 палітычных зняволеных
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек. Гэта — Анастасія Мацяш, Аляксандр Максімовіч, Сяргей Высоцкі, Максім Хвашчынскі, Павел Лукашэвіч і Вадзім Рушкевіч. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Мацяш асуджаная па абвінавачванні ва ўваходжанні ў "склад экстрэмісцкага фармавання" да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Максімовіч асуджаны паводле абвінавачвання ў "фінансаванні экстрэмісцкай тэрарыстычнай дзейнасці" — за ахвяраванні беларускім пратэсным ініцыятывам. Высоцкі асуджаны па абвінавачванні ва ўваходжанні ў склад "экстрэмісцкага фармавання".
Хвашчынскі абвінавачваецца ў арганізацыі або ўваходжанні ў склад "экстрэмісцкага фармавання". Лукашэвіча абвінавачваюць не толькі ў гэтым, а яшчэ ў "абразе прадстаўніка ўлады і суддзі". Рушкевіча абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх", а таксама ў закліках да санкцый. Усе яны змешчаныя пад варту.
У РБ цяпер больш за 1400 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.