Што там у КР: без “азараўцаў”, але з гендарна збалансаванай “Нашай справай”

Роза Турарбекава, Аляксандр Азараў

Роза Турарбекава, Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

Практычна на фінале выбарчай кампаніі напярэдадні пачатку галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду пад пагрозай вылету з выбарчага марафону аказаліся два выбарчыя спісы — “Наша справа”, на чале якога стаіць дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава, і спіс “Закон і правапарадак”, які ўзначальвае кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў. І калі першыя трапілі ў гэтую сітуацыю з прычын знешніх (плюс шматпакутныя гендарныя квоты), то другі спіс — праз дзейнасць свайго лідара Азарава.

Што насамрэч стала прычынай сыходу са спісу “Наша справа” дзвюх дзяўчат і пры чым тут гендарныя квоты? Ці лічыць Азараў сябе вінаватым у сітуацыі, у якую трапіў яго спіс, і пры чым тут рассылка праз чат-бот “Перамога”? Ці апраўданае, на іх думку, прынятае выбарчай камісіяй рашэнне і хто адкажа за ўсе тыя праблемы, якія ў выніку ўзніклі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідарка спісу аб’яднання "Наша справа" Роза Турарбекава і былы лідар спісу “Закон і правапарадак” Аляксандр Азараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі