Вызваленне палітвязняў: ці ёсць для гэтага рэальныя магчымасці — эфір

Кацярына Дзяйкала і Вольга Зазулінская

Кацярына Дзяйкала і Вольга Зазулінская / Еўрарадыё

Тэма палітвязняў застаецца адной з самых балючых для беларускага дэмакратычнага грамадства ўжо не адзін год. І варыянтаў яе вырашэння, якія б рэальна спрацавалі, так і не знайшлі. Каб усё ж паспрабаваць гэты камень зрушыць з месца і з нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе пры падтрымцы беларускіх праваабаронцаў і актывістаў, пасольства ЗША ў Празе і Карлавага ўніверсітэта праводзіць Кангрэс па беларускіх палітвязнях.

Што канкрэтна адбывалася на Кангрэсе і якія варыянты рашэння пытання, звязанага з вызваленнем і падтрымкай палітвязняў, прапаноўваліся? Ці існуе сёння ў дэмсілаў рэальная магчымасць уплываць на сітуацыю з палітвязнямі? Як на сітуацыю з беларускімі палітвязнямі рэагуе міжнародная супольнасць і ці магчымыя перамовы наконт вызвалення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала і кіраўніца фонду "Краіна для жыцця" Вольга Зазулінская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі