У Польшчы затрымалі беларуску, у якой было знясіленае і галоднае немаўля
Дзіця на хуткай завезлі ў бальніцу
У Польшчы затрымалі беларуску і яе мужа — у іх было знясіленае і галоднае немаўля, піша miejskireporter.pl. Усё пачалося ўначы з аўторка на сераду, калі ў бальніцу ў Варшаве з'явіліся бацькі з маленькім дзіцем (10 тыдняў). Яны былі заклапочаныя яго станам. Дзіця важыла толькі 1,5 кг. Лекар прызнаў, што яно моцна знясіленае і галоднае. Бацькі, як толькі гэта пачулі, забралі дзіця і сышлі.
Медыкі паведамілі пра здарэнне паліцыі. Бацькоў знайшлі і затрымалі (у абодвух было каля 1 праміле алкаголю ў выдыханым паветры), а дзіця на хуткай завезлі ў бальніцу. Жанчыне і яе мужу выставілі абвінавачванні — яны падвергнулі дзіця непасрэднай пагрозе жыцця, праводзіцца расследаванне. Ім можа пагражаць да 5 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.