У Беларусі з 1 чэрвеня зноў падаражэюць цыгарэты

Цыгарэты, ілюстрацыйнае фота

Цыгарэты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Чарговае падаражанне цыгарэтаў адбудзецца ў Беларусі з 1 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў.

На 15 капеек вырасце цана цыгарэтаў Pall Mall Superslims Azure Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". На 10 капеек падаражэюць некаторыя віды лінейкі Rothmans.

ТАА "Тытунь-Інвест" падыме на 10-15 капеек цэны на асобныя пазіцыі маркі Camel, а таксама Pall Mall Superslims Azure, Richmond Compact Special Blue і Sobranie Caster.

"Сентони ПРО" павысіць на 10 капеек цэны на ўсе віды цыгарэт, якія ўвозіць гэтая кампанія — Camel Yellow, Blue, Compact, Compact Blue, Richmond Compact Special Blue і Sobranie Caster. А цана на вырабленыя ў Беларусі Pall Mall Superslims Azure вырасце на 15 капеек. Новыя цыгарэты Lucky Strike Aroma Ruby будуць каштаваць 5,8 рубля.

"Беларусьгандаль" падыме цану на ўвозныя цыгарэты Vogue адразу на 1,7 рубля, а на некаторыя цыгарэты лінейкі Rothmans — на 10 капеек.

Заўважнае падаражанне цыгарэтаў у Беларусі адбываецца ў рамках уніфікацыі акцызаў з адпаведнай расійскай прадукцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі