Беларускія цыгарэты за год падаражэлі на 64%

В Беларуси резко подорожают сигареты

Цыгарэты растуць праз "выраўноўванне" акцызаў / tut.by

Вырабленыя ў Беларусі цыгарэты падаражэлі ў снежні 2023 года ў параўнанні са снежнем 2022 амаль на 64%. Гэта вынікае са звестак Белстата.

Імпартныя цыгарэты з фільтрам за 12 месяцаў таксама дадалі ў кошце, але не так значна — 18,91%. Аднак пераважная большасць цыгарэт, якія прадаюцца ў краіне — менавіта беларускай вытворчасці.

Чарговае падаражэнне цыгарэт адбудзецца ў Беларусі з 1 лютага. Некаторыя маркі, напрыклад, Dunhill і Lucky Strike Aroma, дададуць у кошце адразу па 30 капеек. Папярэдні раз кошты раслі з 1 студзеня, гэта было маштабнае падаражанне, якое закранула больш чым сотню найменняў.

Такі рэзкі рост коштаў на цыгарэты ў Беларусі адбываецца праз гарманізацыю ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы. Чыноўнікі "выраўноўваюць" стаўкі пад расійскія, каб яны былі на адным узроўні ў так званай "Саюзнай дзяржаве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі