У Беларусі з 1 лютага зноў даражэюць цыгарэты
Цыгарэты
У Беларусі з 1 лютага даражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў.
На 30 капеек даражэйшымі стануць цыгарэты марак Dunhill Fine Cut Blue, Dunhill Fine Cut Gold, Lucky Strike Aroma Red, Lucky Strike Aroma Brown, Lucky Strike Aroma Yellow, якія ўвозяцца ў Беларусь кампаніяй "Беларусьгандаль". За цыгарэты Rothmans of London Blue давядзецца заплаціць на 35 капеек больш.
Папярэдняе падаражанне адбылося 1 студзеня. Тады яно закранула значна большую колькасць марак і было звязана з тым, што беларускія акцызныя стаўкі павялічваюць да ўзроўню расійскіх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.