Грошы са святла. Як сям'я Лукашэнкі і яго асяроддзе зарабляюць на галаграмах

Новае расследаванне БРЦ

Новае расследаванне БРЦ / investigatebel.org

А ці ведаеце вы, што гэта за зіхатлівыя стыкеры лепяць на газіроўкі, ноўтбукі і каштоўныя паперы? Гэта галаграмы.

У Беларусі гэтыя ахоўныя выявы вырабляе толькі адно прыватнае прадпрыемства, уладальнікі якога звязаныя з сям'ёй Лукашэнкі і адным з ягоных "кашалькоў". Прыбытак гэтай кампаніі расце ўжо чатыры гады запар.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр сумесна з OCCRP і "Кіберпартызанамі" падрыхтаваў расследаванне, якое пралівае святло на тое, хто і як зарабляе на галаграмах у Беларусі.


Адзінае прадпрыемства ў Беларусі

Галаграма — гэта відарыс з запісаным на ім светлавым полем, якое ствараецца аптычным выпраменьваннем. У Беларусі ахоўныя галаграмы можна пабачыць амаль дзе заўгодна: на пашпартах, на формах патэнтаў, у відах на жыхарства, страхавых полісах, латарэйных білетах і праязных. Акрамя гэтага, яны выкарыстоўваюцца на мностве тавараў, якія можна купіць у краме.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў, "Галаграфічная індустрыя" — адзінае прадпрыемства ў Беларусі, якое мае дазвол на вытворчасць галаграм, а таксама крышталаграм для бланкаў каштоўных папер і дакументаў з пэўнай ступенню абароны.

"Галаграфічная індустрыя" цесна супрацоўнічае з Мінскай друкарскай фабрыкай, якая ўваходзіць у структуру Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў, скарочана — Дзяржзнак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі