Міністэрства аховы здароўя часова закрые два буйныя медцэнтры

Медцэнтр "Нардзін" / Office Life
Медцэнтр "Нардзін" / Office Life

Міністэрства аховы здароўя вырашыла прыпыніць дзеянне ліцэнзій двух прыватных медцэнтраў — ТАА "Тры дантысты плюс" і "Нардзін". Рашэнне ўступіць у сілу з 15 жніўня, то бок з гэтага дня медцэнтры не змогуць аказваць свае паслугі.

Стаматалагічную клініку "Тры дантысты плюс" часова закрываюць праз нібыта зварот грамадзяніна. Праверка выявила там незарэгістраваную медтэхніку, адсутнасць абавязковай медыцынскай дакументацыі, "недахопы ў афармленні дакументаў" і іншае.

Адзін з найбуйнейшых медцэнтраў, "Нардзін", праверылі пасля інфармацыі ад Камітэта дзяржкантролю. Чыноўнікі сцвярджаюць, што ў клініцы былі парушэнні ў захоўванні лекаў, у прызначэнні псіхатропных лекаў, аказанні неадкладнай дапамогі і іншым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі