Медцэнтр "Кравіра" аднавіў працу пасля часовага прыпынення ліцэнзіі
Медцэнтр "Кравіра"
Пасля часовага прыпынення ліцэнзіі аднавіў сваю працу прыватны медцэнтр "Кравіра" ў Мінску. Адпаведная абвестка з'явілася на яго сайце.
У лістападзе 2022 года Мінздароўя прыпыніла ліцэнзію медцэнтра. Перад гэтым праверка знайшла "грубыя парушэнні" ў "Кравіры": адсутнасць неабходнай дакументацыі, дамоваў на абслугоўванне тэхнікі, у тым ліку — незарэгістраваную медтэхніку.
Таксама спецыялісты Мінздароўя заявілі пра факты невыканання клінічных пратаколаў, аказанне дапамогі з парушэннямі, якія маглі пацягнуць сур'ёзную шкоду жыццю і здароўю пацыентаў.
Дзейнасць медцэнтра была спыненая больш чым на тры месяцы.
У 2022 годзе Мінздароўя прыпыняла дзейнасць шэрагу медцэнтраў, у тым ліку такім вядомым, як "Нардзін" і "ЛАДЭ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.