Мінздароўя анулявала ліцэнзію медыцынскага цэнтра "Новое зрение"

Клініка "Новое зрение" ў Мінску / relax.by

Клініка "Новое зрение" ў Мінску / relax.by

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло рашэнне спыніць дзеянне ліцэнзіі медыцынскага цэнтра "Новое зрение". Падставай сталі вынікі працы праверкі Камітэта дзяржкантролю. Кантралёры выявілі, што "суіскальнікам для прадстаўлення ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць у Міністэрства аховы здароўя прадстаўленыя падробленыя дакументы з недакладнымі звесткамі пра адказных асоб, якія не былі працаўладкаваныя на прадпрыемстве". Акрамя таго, узніклі пытанні да дакументаў пра памяшканні і медыцынскія вырабы. Яны былі аформленыя на юрыдычную асобу да яе стварэння і рэгістрацыі. У выніку калегія Мінздароўя сёння прыняла рашэнне спыніць дзеянне ліцэнзіі "Нового зрения" на медыцынскую дзейнасць. Клінікі медцэнтра не могуць працаваць ужо з сённяшняга дня.

У прэс-службе Мінздароўя чамусьці вырашылі супакоіць, што "даступнасць афтальмалагічнай медыцынскай дапамогі ў краіне захаваецца". Нагадаем, у красавіку стала вядома пра крымінальную справу, якую завялі на ўладальніка медцэнтра "Новое зрение" і чатырох ягоных работнікаў. Сцвярджалася, што Дэпартаменту фінансавых расследаванняў вядомыя факты выплаты заробкаў "у канвертах".

Раней улады таксама прыпынялі працу і іншых буйных медцэнтраў, у тым ліку "Ладэ" і "Нардзіна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі